У Даніі выяўлены фрагменты метэарыта, які разарваўся ў небе

9 февраля 2016

Недалёка ад Капенгагена знайшлі абломкі на тратуарнай плітцы падобныя на абгарэлыя асколкі бетоннага блока. Спецыялісты даставілі знаходку ў сталічны геалагічны музей. Там упэўненыя: гэта - часткі таго самага метэарыта, які на выхадных перапалохаў мясцовых жыхароў. Паводле слоў відавочцаў, спачатку стала светла, як днём; праз некалькі секунд прагрымеў магутны выбух, адбылася ўспышка, і зноў сцямнела.