У Чылі ў сувязі з пратэстамі чацвёрты дзень запар уводзіцца каменданцкая гадзіна

23 октября 2019
Ужо  чацвёрты дзень запар улады Чылі не могуць супакоіць пратэсты. У сталіцы ўведзена каменданцкая гадзіна. Напярэдадні ў цэнтры Сант'яга сабраліся некалькі тысяч чалавек. Мітынгоўцы зноў уступілі ў сутычку з паліцыяй. Тыя прымянілі слёзатачывы газ і вадзяныя гарматы. На гэты момант удзельнікаў адціснулі з плошчы Італія, на ёй знаходзяцца вайскоўцы і бранятэхніка. 

Нагадаем, пратэсты ў краіне ўспыхнулі пасля рэзкага падаражання праезду на метро.