У Чылі бушуюць лясныя пажары - загінулі ўжо 46 чалавек

4 февраля 2024

У Чылі разбушаваліся лясныя пажары. Загінулі 46 чалавек. Дзясяткі пацярпелі.

Самая складаная сітуацыя склалася ў рэгіёне Вальпараіса. Там агонь ужо ахапіў тэрыторыю плошчай прыкладна 8 тысяч гектараў, улады абвясцілі надзвычайнае становішча. Пакуль ратавальнікі спрабавалі ўзяць сітуацыю пад кантроль, агонь паспеў знішчыць больш за тысячу дамоў і пакуль што не думае спыняцца.

Сітуацыю пагаршаюць моцныя вецер і спякота. Раёны, якія знаходзяцца ў небяспецы, эвакуіраваны.