У Бураціі плошча лясных пажараў павялічылася ўдвая

13 мая 2015

У Бураціі за апошнія суткі плошча лясных пажараў павялічылася ўдвая. У рэгіёне на гэты момант зарэгістраваны 21 пажар на агульнай плошчы больш як 1 тысячу 300 гектараў. Галоўная прычына такога росту ўзгаранняў - неасцярожнасць мясцовых жыхароў з агнём. Нягледзячы на тое, што з 15 красавіка ў краіне дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі і развядзенне вогнішчаў забаронена, людзі ў выхадныя дні ўсё ж адправіліся на пікнікі. У тушэнні пажараў задзейнічана каля 500 чалавек, у тым ліку, парашутысты-пажарнікі і больш як 100 адзінак тэхнікі.