У Бураціі агнём ахопленыя амаль 700 гектараў лесу

12 мая 2015
Такой плошчы пажар дасягнуў усяго за 3 дні. Прычынай росту ўзгаранняў стала неасцярожнасць мясцовых жыхароў з агнём. З 15 красавіка ў краіне дзейнічае рэжым НЗ - забаронена наведванне лясоў і развядзенне вогнішчаў, але людзі ў выхадныя дні ўсё ж адправіліся на пікнікі. У тушэнні пажараў задзейнічаныя каля 500 чалавек, у тым ліку парашутысты-пажарнікі і звыш ста адзінак тэхнікі. Адзначым, што з пачатку пажаранебяспечнага сезона ў Бураціі зарэгістраваныя 444 ачагі на агульнай плошчы больш як 26 тысяч гектараў.