У Бруселі стартуюць двухдзённыя перамовы МЗС краін НАТА

4 декабря 2018

Перад пасяджэннем генеральны сакратар Енс Столтэнберг адзначыў, што альянс выступае за кантроль над узбраеннямі, настроены на дыялог з Крамлём, але гатовы прымаць рашэнні для гарантавання бяспекі саюзнікаў. Пры гэтым раней лідары шэрагу еўрапейскіх краін асудзілі анансаванае Трампам рашэнне аб выхадзе з дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Чакаецца, што міністры замежных спраў краін НАТА прымуць заяву на гэтую тэму. Таксама дыпламаты абмяркуюць пытанні бяспекі на Блізкім Усходзе.