У Бруселі сёння другі дзень саміту Вялікай сямёркі

5 июня 2014

Галоўныя тэмы абмеркавання - сітуацыя ва Украіне і адносіны ЕС з Расіяй. На парадку дня таксама пытанні энергетычнай бяспекі, сітуацыя ў Сірыі і Лівіі. Напярэдадні скончыўся першы раўнд перамоў.


Вялікая сямёрка па-ранейшаму гатовая актывізаваць мэтанакіраваныя санкцыі і прымяніць дадатковыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Расіі, калі таго запатрабуюць далейшыя падзеі. Такая пазіцыя зафіксаваная ў выніковым дакуменце саміту G7.


Таксама прысутныя намецілі асноўныя праблемы, якія плануецца абмеркаваць падчас маючых адбыцца дыялогаў з Уладзімірам Пуціным і Пятром Парашэнкам, які перамог на выбарах прэзідэнта Украіны. Сустрэчы могуць адбыцца заўтра ў Нармандыі, куды многія сусветныя лідары запрошаныя з нагоды гадавіны высадкі саюзных войскаў падчас Другой сусветнай вайны.