У Бруселі абвесцяць прысуд Салаху Абдэсламу і яго саўдзельніку Суфіяну Аяры

23 апреля 2018
Яны праходзяць па гучнай справе аб тэрактах у Парыжы ў 2015. Таксама Абдэсламу інкрымінуюць узброены супраціў пры затрыманні. Аднак злачынцы прамову суддзі не пачуюць, яны знаходзяцца ў парыжскай турме. Абвінавачаным пагражае да 20 гадоў турмы. Нагадаем, у лістападзе 2015 ахвярамі тэрактаў у Парыжы і яго прыгарадзе Сен-Дэні сталі больш за 130 чалавек. У Бруселі падчас падвойнага тэракта ў метро і аэрапорце загінулі больш як 30 чалавек.