Аграсезон-2021: Развіццё і навінкі АПК Клецкага раёна

12 апреля 2021
Цёплае надвор'е актывізуе вясновыя палявыя работы. Аграрыі Мінскай вобласці засеялі раннімі яравымі ўжо больш за палову плошчаў. На старце сяўба цукровых буракоў і кукурузы. Многія культуры сфарміруюць будучую кармавую базу, а гэта гарант выніковай мяса-малочнай вытворчасці. Яшчэ адзін з акцэнтаў - на садоўніцтва. 

Як, дзякуючы яблыкам, грушам і ягадам, вырабляюць смачную і карысную прадукцыю? Пра развіццё і навінкі АПК з Клецкага раёна рэпартаж Аляксея Кандраценкі.

За плячыма сяўба яравых збожжавых, працягваецца другая падкормка азімага рапсу, а на чарзе - пасадка кукурузы. Для гэтага патрэбны стабільныя плюс 15-17. У гаспадарцы "Кухчыцы" кожны этап вясновых палявых работ праходзіць строга па тэхналогіях. 

Сёння ў Кухчыцах надой на адну карову складае амаль 8 тысяч літраў малака за год. Рэнтабельнасць продажу высокая - пагалоўе будуць павялічваць. Для гэтага і ўзводзяць новы комплекс. 

Ужо хутка адзін з будынкаў малочна-таварнай фермы прыме навасёлаў. Тут размесцяцца 300 жывёлін, для якіх створаны самыя сучасныя ўмовы.

Сярод якіх і самыя свежыя і пажыўныя кармы. Іх балансуюць з розных культур,  строга па тэхналогіях. 

Такая малочная стратэгія - з акцэнтам на колькасць і  якасць - прыносіць важкія бонусы ва ўсім Клецкім раёне. 

Анатоль Ладыга, старшыня Клецкага райвыканкама: "Аграрны кірунак абумоўлены тым, што мы маем асноўную вытворчую прадукцыю - гэта малако. І сёння яны прырастаюць у дыяпазоне 103 % да ўзроўню мінулага года. За 2020 год мы дадаткова атрымалі прыбытак ад работы сельгаспрадпрыемстваў 10 мільёнаў рублёў". 

Яшчэ адзін выгадны напрамак АПК - перапрацоўка агародніны і садавіны. Канкурэнцыя ў вытворчасці сокаў і дзіцячага харчавання стымулюе клецкіх вытворцаў шукаць новыя формы прадукцыі. Дапамагае мадэрнізацыя, а таксама, як айчынная сыравіна, так і арыгінальная імпартная. Карысныя навінкі даспадобы не толькі беларусам. 

У планах прадпрыемства з Клецка сёлета актывізаваць і экспартныя пастаўкі ў Грузію.