У брытанскім графстве Кент гатовыя да святкавання Хэлаўіна

23 октября 2018

Фермер Чарлі Эклі вырасціў на сваіх палях 70 гатункаў гарбузоў. На 9 гектарах можна знайсці плод на любы густ. Самы вялікі гарбуз дасягае 40 кілаграмаў. У сваіх угоддзях Эклі сустракае гасцей асабіста. Распавядае пра тое, як зрабіць з гарбуза свяцільню, раздае ўнікальныя рэцэпты страў з гародніны. Нагадаем, самае містычнае свята свет адзначыць у ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада.