У Брытаніі праз тыдзень стартуе Brexit

21 марта 2017

У наступную сераду прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй, згодна з 50-м артыкулам Лісабонскага дагавора, аб'явіць аб рашэнні Вялікабрытаніі скарыстацца правам на добраахвотны выхад з Еўрапейскага саюза. Каралеўства афіцыйна ўжо праінфармавала кіраўніка Еўрасавета.

У сваю чаргу, ва ўрадзе ЕС паведамілі, што поўнасцю гатовыя да запуску Brexit. Працэс перамоў прадоўжыцца каля двух гадоў.