У Бразіліі зафіксаваны рэзкі рост злачыннасці

1 августа 2016

Да Алімпіяды ў Рыа застаюцца лічаныя дні. Ужо ў пятніцу ў Бразіліі стартуюць галоўныя Гульні чатырохгоддзя. А ў краіне зафіксаваны рэзкі рост злачыннасці. За два дні ў розных гарадах штата Рыу-Грандзі-ду-Норці адбылося звыш 50-ці нападаў на аўтобусы і дзяржустановы. На адной з парковак узарвалі машыну, адзін чалавек пацярпеў. А ў алімпійскай вёсцы ў Рыа абрабавалі зборную Аўстраліі - у дэлегацыі выкралі наўтбук і алімпійскія футболкі. Каб трапіць у будынак, невядомыя падпалілі смецце ў падвале. Пачаўся пажар, усіх людзей эвакуіравалі.

Тым часам, брытанская "Дэйлі Мірар" са спасылкай на МАГАТЭ піша аб пагрозе з боку ісламістаў. "Ісламская дзяржава" падрыхтавала "брудную бомбу" з радыеактыўнымі ізатопамі для атакі на Алімпіядзе. У Бразілію накіравана абсталяванне для прадухілення магчымай пагрозы. Агенцтва па ядзернай энергетыцы таксама дало індывідуальныя і партатыўныя дазіметры дэлегатам Алімпійскіх гульняў.