У Берліне ўшанавалі памяць савецкіх воінаў

8 мая 2021

Памяць савецкіх воінаў ушанавалі ў сталіцы Германіі. Цырымонія прайшла на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ў раёне Панкаў. Да помніка салдатам і афіцэрам, загінуўшым пры ўзяцці Берліна, усклалі вянкі паслы Беларусі, Расіі, Арменіі і Казахстана, а таксама прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі і грамадскіх арганізацый. У небе над мемарыялам на самалёце пранеслі копію Сцяга Перамогі.

Дзень заканчэння Другой сусветнай вайны ў Германіі, як і ва ўсёй Еўропе, традыцыйна святкуецца 8 мая. Берлін таксама адзначае гэту дату як Дзень вызвалення ад нацыянал-сацыялізму.