Беларусы адзначаюць 125-годдзе са дня нараджэння Максіма Багдановіча

9 декабря 2016

Сёння беларусы па ўсім свеце адзначаюць знакавую літаратурную дату - 125-годдзе са дня нараджэння Максіма Багдановіча. Па ўсёй краіне запланаваныя дзясяткі акцый. У Мінску пачнецца маштабны творчы марафон - праз дзве гадзіны ля помніка Багдановічу стартуе літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам", дзе студэнты, выкладчыкі і медыяперсоны будуць чытаць творы класіка. А ў 17:30 тут жа пройдзе памятны мітынг "Пакланіся Максіму". У музеі паэта - новая экспазіцыя.

Мы адпраўляемся да храма-помніка Усіх Святых у Мінску.

Там працуе наша здымачная група. Наталля Бардзілоўская раскажа аб цырымоніі "Вяртанне" (прамое ўключэнне).