У Бельгіі пройдзе агульнанацыянальная забастоўка

11 февраля 2019

Бельгія рыхтуецца да агульнанацыянальнай забастоўкі: авіякампанія "Браслз Эйрлайнс" адменіць звыш 200 рэйсаў у сераду. Гэта закране 16 тысяч пасажыраў. Не выключана, што спыніць працу Брусельскі міжнародны аэрапорт. У гэтым выпадку ўрон, нанесены гэтай паветранай гавані, будзе вылічвацца мільёнамі долараў. Пры гэтым аэрапорт Брусель-Шарлеруа раней аб'явіў аб поўным спыненні працы 13 лютага. У забастоўцы, як чакаецца, таксама возьмуць удзел супрацоўнікі чыгуначных кампаній, персанал паліцыі, работнікі ўстаноў адукацыі.