У Барселоне прайшла сустрэча прэм'ера Іспаніі і кіраўніка каталонскага жэнералітэту

21 декабря 2018

У Барселоне прайшла сустрэча прэм'ера Іспаніі Педра Санчэса і кіраўніка каталонскага жэнералітэту Кіма Торы. Мэта - аднавіць дыялог па пытанні аўтаноміі Каталоніі. Бакі падпісалі заяву, у якой яны прызналі наяўнасць канфлікту, але падкрэслілі, што вырашаць яго трэба выключна ў дыялогу. Сустрэча палітыкаў праходзіла на фоне пратэстаў. Некалькі соцень радыкалаў арганізавалі маніфестацыю супраць прыезду Санчэса. З крыкамі "За незалежнасць" актывісты перакрылі Дыяганаль - галоўны праспект Барселоны.