У Барселоне не спыняюцца акцыі пратэсту

21 октября 2019

Напярэдадні актывісты ўчынілі смеццевы мітынг. Яны прынеслі пакеты з адыходамі, каб кінуць іх да будынка іспанскага ўрада. Пры гэтым некалькі сотняў чалавек арганізавалі сядзячую дэманстрацыю. Размясціўшыся на праезнай частцы ў самым цэнтры сталіцы Каталоніі, яны заблакіравалі рух транспарту. Больш за тыдзень актывісты выяўляюць незадаволенасць прыгаворам, вынесеным у дачыненні палітыкаў аўтаноміі. Датычных да арганізацыі рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёна ў 2017 годзе прыгаварылі да тэрмінаў ад 9-ці да 13-ці гадоў. Маніфестанты патрабуюць іх вызвалення.