У Бангладэш сёння ўспамінаюць загінуўшых пры абвальванні гандлёвага цэнтра

24 апреля 2015

У Бангладэш сёння ўспамінаюць загінуўшых пры абвальванні Рана Плаза - гандлёвага цэнтра і фабрыкі па пашыве адзення. Трагедыя здарылася год таму. Яе ахвярамі сталі 1 129 чалавек, аднак многія целы так і не апазнаныя, а сотні людзей лічацца прапаўшымі без весткі. Ніякіх работ на развалінах не вялося.

У гэтыя дні былыя супрацоўнікі Рана Плазы, сваякі загінуўшых выходзяць на дэманстрацыі. Нягледзячы на рашэнне суда, многія з пацярпелых не атрымалі ніякіх кампенсацый, лячэння, не знайшлі новую працу.