Герцаг і герцагіня Кембрыджскія выбіраюць імя для свайго першынца

24 июля 2013

Сярод самых папулярных версій, якія называюць букмекеры, Джорж або Георг - як звалі бацьку цяперашняй каралевы Лізаветы Другой, і другое імя - Джэймс. А напярэдадні ўся сям'я з'явілася на ганку бальніцы Сэнт-Мэры ў заходнім Лондане. Дзіця на руках вынесла Кейт, а пасля перадала яго Уільяму. На гэта букмекеры таксама рабілі стаўкі. Пасля зносін з журналістамі, пара вярнулася ў бальніцу, а затым герцаг Кембрыджскі асабіста адвёз сваю сям'ю дадому - у Кенсінгтонскі палац.