У Аўстрыі адкрываецца саміт па прыняцці экстранных мер па прыёме вялізнага ліку мігрантаў

27 августа 2015

У Аўстрыі сёння адкрываецца саміт па прыняцці экстранных мер па прыёме вялізнага ліку мігрантаў, якія прыбываюць у краіны ЕС. Паводле слоў аўстрыйскага міністра замежных спраў Себасцьяна Курца, ключавыя палажэнні палітыкі Еўрасаюза па прыёме нелегальных мігрантаў не працуюць. Напярэдадні пагранічная паліцыя Венгрыі паведаміла, што на гэтым тыдні быў зарэгістраваны рэкордны лік нелегальных мігрантаў - 2 з паловай тысячы. У Германіі пачасціліся выпадкі падпалаў будынкаў, у якіх размяшчаюць прыезджых. На тыдні невядомыя падпалілі 3 прытулкі ў Лейпцыгу, Наўэне і Берліне.