У Гродзенскай вобласці пачалі нарыхтоўку бярозавіку

18 марта 2019

Цёплы пачатак вясны паўплываў на ранні рух сокаў. У Гродзенскай вобласці пачалі нарыхтоўку бярозавага напоя ў прамысловых маштабах. У планах лясгаса - сабраць не меней за 300 тон. Большая частка пойдзе для перапрацоўкі мясцовым кансервавым заводам. Гатовыя задаволіць і попыт насельніцтва - вызначаныя месцы, дзе будуць прадаваць сок проста на плантацыях. Яго кошт складзе 20 капеек за літр.

Уладзімір Семянюк, намеснік гендырэктара Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання: "Сок нарыхтоўваем мы ў залежнасці ад умоў надвор’я ад 1,5 да 3 тысяч тон. Асноўныя спажыўцы - гэта Гродзенскі кансервавы завод,  Мінскі завод напояў. І таксама мы адпраўляем каля 300 тон соку на экспарт у Літву".

Чакаецца, што нарыхтоўка бярозавіку ў Гродзенскай вобласці падоўжыцца да сярэдзіны красавіка.