У Аўстрыі на прэзідэнцкіх выбарах лідзіруе Аляксандр ван дэр Белен

5 декабря 2016

На прэзідэнцкіх выбарах у Аўстрыі лідзіруе былы лідар "зялёных" Аляксандр ван дэр Белен. У яго, паводле папярэдніх звестак, каля 53%. Яго сапернік ад вельмі правай Партыі свабоды Норберт Хофер набраў 46% і ўжо павіншаваў Ван дэр Белена з перамогай. Прэзідэнт Аўстрыі валодае ў асноўным цырыманіяльнымі функцыямі, але галасаванне разглядалася накшталт барометру незадаволенасці ўладай. Эксперты праводзілі паралелі з Брэксітам і перамогай Дональда Трампа. Нагадаем, першая спроба правесці выбары ў Аўстрыі правалілася яшчэ ўвесну праз парушэнні працэдуры. Тады, дарэчы, перамог таксама Ван дэр Белен.