У аўстралійскім горадзе Эліс-Спрынгс праходзіць дзевятнаццаты фестываль майстрых-вязальшчыц

30 июня 2015

З канца чэрвеня па 12 ліпеня рукадзельніцы будуць абменьвацца вопытам, праводзіць адкрытыя майстар-класы і, вядома, аддавацца свайму любімаму занятку. Напрыканцы фестывалю журы назаве імёны тых удзельніц конкурсу, чые шалікі і шапкі з воўны акажуцца лепшымі з лепшых. Фестываль у Эліс-Спрынгс карыстаецца вялікай папулярнасцю. Некаторыя з яго ўдзельніц пераадолелі тысячы кіламетраў, каб прыняць удзел у спаборніцтвах.