У Аўстраліі стварылі шпіталь для каал

16 января 2020
Для тысяч каал, якія сур'ёзна пацярпелі падчас прыродных пажараў у Аўстраліі, створаны спецыяльны шпіталь. У парку дзікай прыроды "Востраў кенгуру" пацярпелых жывёл як ніколі шмат. У ветэрынараў зараз няма ні сіл, ні часу даваць сваім гадаванцам імёны. Каалам прысвойваюцца нумары. Многіх сумчатых у шпіталь даставілі ў такім стане, што, паводле слоў экспертаў, вылечыць іх, на жаль, ужо немагчыма. Да разгулу стыхіі на кантыненце пражывалі каля 46 000 каал. Засталося толькі 9 000.

Пакуль невядома, што будуць рабіць з вылечанымі насельнікамі. Большая  частка лясоў, дзе яны вадзіліся, знішчаная агнём. Каал могуць прызнаць пасля разбуральных пажараў у Аўстраліі відам, які зводзіцца.