У авіякатастрофе пад Сочы загінулі 92 чалавекі

25 декабря 2016

Сярод ніх - 9 журналістаў, вайскоўцы, тры здымачныя групы, нашы калегі з тэлеканалаў НТБ, "Звезда", АРТ. Урач Лізавета Глінка, тая самая Доктар Ліза, якая  прысвяціла сваё жыццё светлай справе - дапамозе бяздольным, а яшчэ яна вывозіла на лячэнне ў Расію цяжка хворых дзяцей з гарачых пунктаў. Зусім нядаўна Лізавета Глінка атрымлівала ўзнагароду з рук прэзідэнта Расіі і сказала вось такія словы. Яны, на жаль, сталі прароцкімі.
А яшчэ ў авіякатастрофе загінуў амаль у поўным складзе хор   ансамбля песні і танцаі Узброеных сіл Расіі імя Аляксандрава - усяго 68 чалавек. Калектыў легендарны, быў утвораны ў 1928 годзе і з'яўляецца сапраўднай жамчужынай  сусветнай культуры. Артысты планавалі даць канцэрт для вайскоўцаў.