У Астане эксперты абмеркавалі выкананне дамоўленасцяў аб перамір'і ў Сірыі

6 февраля 2017

Эксперты Расіі, Турцыі і Ірана абмеркавалі ў Астане выкананне дамоўленасцяў аб перамір'і ў Сірыі, механізм маніторынгу і так званыя меры даверу. Першае пасяджэнне сумеснай аператыўнай групы працягвалася каля 6 гадзін.

У перамовах таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі ААН і Іарданіі. Усе дэлегацыі адзначылі пазітыўны настрой удзельнікаў і выказалі гатоўнасць супрацоўнічаць у інтарэсах поўнага выканання рэжыму спынення баявых дзеянняў. Асобна абмеркавалі пытанні свабоднага гуманітарнага доступу ў арабскай рэспубліцы. Нагадаем, два тыдні таму ў сталіцы Казахстана дэлегацыі ўзброенай апазіцыі Сірыі ўпершыню селі за круглы стол з прадстаўнікамі афіцыйнага Дамаска. Пры пасрэдніцтве краін-гарантаў бакі заключылі пагадненне аб перамір'і.

Тым часам прэзідэнт Сірыі Башар Асад прадоўжыў тэрмін дзеяння ўказа аб амністыі для баевікоў да 30 чэрвеня. Дакумент вызваляе ад адказнасці баевікоў узброеных фарміраванняў, калі яны здадуцца і перададуць зброю судовым або праваахоўным органам. Толькі напярэдадні ў правінцыі Хомс уладам здаліся больш за 100 экстрэмістаў.