У "Чыжоўка-Арэне" стартаваў фінал гарадскога этапа рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба"

3 декабря 2018

9 каманд на працягу тыдня будуць вызначаць лепшую - фінал пройдзе ў наступны аўторак. Фаварыты - леташнія фіналісты "Грыфоны" з Цэнтральнага раёна сталіцы і "Мядзведзі" - з Маскоўскага. У матчы-адкрыцці турніру "Грыфоны" не пакінулі шанцаў "Алімпіі" 7:1. "Мядзведзі" свой стартавы матч правядуць заўтра супраць "Тарнада".

Турнір "Залатая шайба" даў пуцёўку ў прафесійнае хакейнае жыццё многім спартсменам, у нашай краіне гэтыя спаборніцтвы былі адроджаныя па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы ў 1997 годзе.