У Арменіі сёння праходзяць прэзідэнцкія выбары

18 февраля 2013
Паводле апытанняў, лідзіруе дзеючы кіраўнік дзяржавы Серж Саргсян. Усяго на вышэйшую пасаду прэтэндуюць сем чалавек. Кампанія праходзіць напружана, не абышлося і без замахаў на аднаго з прэтэндэнтаў і нават пратэстнай галадоўкі. За выбарамі ў Арменіі сочаць назіральнікі, у тым ліку ад Беларусі, яны ўвайшлі ў склад місіі ад СНД.