У Арменіі сёння парламенцкія выбары

9 декабря 2018

Фаварытам лічыцца блок Нікола Пашыняна. Пасля змены ўлады ў выніку вулічных пратэстаў ён стаў прэм'ер-міністрам, але большасць у парламенце належала прыхільнікам былога прэзідэнта і прэм'ера Сержа Саргсяна. Чакаецца, што па выніках цяперашніх выбараў урад Пашыняна зможа прымаць сур'ёзныя палітычныя рашэнні, якія раней маглі б не сустрэць адабрэння ў парламенце.