У Салігорску праходзiць выстава «Такія розныя каты»

29 марта 2016

Адзін з галоўных сімвалаў сакавіка ў самых нестандартных выглядах прадстаўлены гэтымі днямі ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна. «Такія розныя каты» – выстава, якая аб'яднала больш за 130 мастацкіх цацак і скульптур у тэхніцы пап'е-машэ, макрамэ, а таксама вырабы з керамікі і саломкі. Выстава «Такія розныя каты» будзе працаваць у Салігорску на працягу ўсяго красавіка.