У амерыканскім штаце Юта дазволілі ажыццяўляць смяротную кару праз расстрэл

24 марта 2015

Юта стала першым амерыканскім штатам, дзе дазволена ажыццяўляць смяротную кару праз расстрэл. Адпаведны закон падпісаў губернатар штата. Шукаць альтэрнатыўныя формы пазбаўлення жыцця злачынцаў уладам ЗША прыйшлося ад недахопу атруты. Справа ў тым, што еўрапейскія вытворцы гэтых рэчываў адмовіліся пастаўляць іх у ЗША. Юта не першы штат, які знайшоў альтэрнатыву смяротнай ін'екцыі. У Тэнэсі дазволеная экзекуцыя на электрычным крэсле, калі недахоп медпрэпаратаў перашкаджае выканаць прысуд.