У амерыканскім штаце Луізіяна пажар на свідравой платформе. Ніхто не пацярпеў

25 июля 2013
У выніку аварыі адбылася ўцечка газу са свідравіны, якая рыхтавалася да запуску. Выкіду нафты, паводле афіцыйных дадзеных, не зафіксавана. Свідравая платформа часткова абрынулася. Зараз на месцы аварыі працуюць 3 пажарныя караблі. З платформы былі эвакуіраваныя 44 чалавекі.