Прэзідэнт Беларусі і Выканаўчы сакратар СНД сёння абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў у Мінску

5 мая 2014
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым. Бакі абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў, якое запланавана на кастрычнік гэтага года ў Мінску. Напярэдадні гэтай сустрэчы адбудзецца і традыцыйны саміт міністраў замежных спраў. На правах гаспадыні СНД Беларусь выступае другі год запар. Гэтым разам замест Украіны, якая адмовілася ад старшынства ў Садружнасці. Кіраўнік беларускай дзяржавы запэўніў Сяргея Лебедзева, што Беларусь у поўнай меры выканае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным разбураць СНД.

Сяргей Лебедзеў таксама праінфармаваў Прэзідэнта аб мерапрыемствах, якія будуць папярэднічаць саміту. Адно з першых - сустрэча кіраўнікоў урадаў Садружнасці 30 мая ў Мінску. Парадак ўключае 20 пытанняў. Гэта і ўмацаванне інавацыйнага супрацоўніцтва, і ўзаемадзеянне ў гуманітарнай і адукацыйнай сферах. Сяргей Лебедзеў перакананы, гэта падзея ўнясе значны ўклад ва ўмацаванне інтэграцыйнага супрацоўніцтва СНД.