Прэзідэнт Беларусі павіншаваў з Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі

20 декабря 2013
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі Беларусі з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.

З моманту стварэння беларускай спецслужбы яна штодзень вырашае адказныя задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў краіны ад знешніх і ўнутраных пагроз, забеспячэнню яе суверэнітэту і сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве. Гэта работа патрабуе вялікага прафесіяналізму, мэтанакіраванасці і мужнасці, што ў поўнай меры ўласціва цяперашняму пакаленню чэкістаў, - гаворыцца ў віншаванні.


Аляксандр Лукашэнка перадаў самыя цёплыя віншаванні супрацоўнікам ваеннай контрразведкі, якая гэтымі днямі адзначае сваё 95-годдзе, а таксама ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі, чый жыццёвы шлях з'яўляецца прыкладам самаадданага служэння Айчыне.


Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце аддана і з гонарам выконваць свой службовы абавязак, - падкрэсліў Прэзідэнт.