У Афганістане анамальныя маразы

11 февраля 2017

У Афганістане снежныя лавіны і анамальныя маразы прывялі да гібелі 191 чалавека. Яшчэ сотні пацярпелі. Непагадзь прынесла ў рэгіён снегапады, якія не спыняюцца ўжо больш за тыдзень. Пад удар стыхіі трапілі 20 з 34 правінцый краіны. Самая складаная сітуацыя назіраецца ў Нурыстане. Там снегапады прывялі да абвальвання вялікай колькасці будынкаў і цалкам паралізавалі рух аўтатранспарту. У рэгіёне круглыя суткі праходзяць пошукава-выратавальныя аперацыі.