У аэрапорце ў Токіа на ўзлёце загарэўся пасажырскі Boeing 767

21 мая 2018

Тэрміновыя паведамленні гэтымі хвілінамі прыходзяць з Токіа. У міжнародным аэрапорце на ўзлёце загарэўся пасажырскі Boeing-767. З салона былі экстранна эвакуіраваныя 137 пасажыраў. Трое атруціліся ўгарным газам, зараз медыкі аказваюць ім дапамогу. Паветранае судна належыць авіякампаніі Japan Airlines. Лайнер накіроўваўся з Токіа ў Ганконг. Паводле папярэдніх даных, у самалёта загарэўся дапаможны блок сілкавання ў хваставой частцы.