У аэрапортах Егіпта найвышэйшы ўзровень надзвычайнай сітуацыі

20 мая 2016

Меры павышэння бяспекі прынятыя ў Каіры і паблізу аэрапортаў краіны. Мінабароны Грэцыі паведамляе, што лайнер кампаніі EgyptAir перад знікненнем з радараў зрабіў некалькі нечаканых адваротаў ад курсу і рэзка знізіўся. Гэта можа гаварыць пра тое, што самалёт развальваўся ў паветры. Эксперты мяркуюць, што ў салоне Эйрбас A320 магла адбыцца разгерметызацыя, якая прывяла да страты прытомнасці членаў экіпажа і пасажыраў, што абнуліла шанцы хоць неяк паведаміць аб праблемах на борце. Лайнер кампаніі EgyptAir ляцеў з Парыжа ў Каір. На борце знаходзіліся 66 чалавек. У Каіры заяўляюць аб выяўленні першых абломкаў лайнера ў раёне грэчаскага вострава Карпатас. Аднак Афіны ў гэтым усумніліся. Высновы былі зробленыя пасля вывучэння знойдзеных фрагментаў. У камітэце па паветранай бяспецы Грэцыі лічаць, што самалёт, які рухнуў, знайсці пакуль не атрымалася.