Ураган "Мэдлін" не выклікаў разбурэнняў на Гаваях

1 сентября 2016

Ураган "Мэдлін" пашкадаваў Гаваі, ён прайшоў па поўдні і не выклікаў разбурэнняў на астравах.

Ураган за мінулыя суткі саслаб да ўзроўню трапічнага шторму. На астравах зараз чакаюць хіба што вялікай колькасці ападкаў. Улады амерыканскага штата адмянілі надзвычайныя меры, якія былі прынятыя на выпадак стыхійнага бедства. 30 жніўня жыхароў Гавайскіх астравоў апавясцілі аб тым, што насоўваецца ўраган "Мэдлін", хуткасць у эпіцэнтры якога дасягала 185 кіламетраў за гадзіну. Было рэкамендавана запасіцца пітнай вадой і медыкаментамі, для насельнікаў найболей небяспечных раёнаў - рыхтавацца да магчымай эвакуацыі.