Ураган "Ірма" ўначы прайшоў па Фларыдзе

11 сентября 2017

Сфарміраваліся як мінімум пяць тарнада. Без святла засталіся больш за тры мільёны дамоў. І хоць зараз бура саслабла да другой катэгорыі з пяці магчымых, яна працягвае рухацца ўглыб ЗША з хуткасцю каля 50 метраў за секунду. На поўдні штата ўжо загінулі некалькі чалавек. Вуліцы фінансавага раёна Маямі ператварыліся ў рэкі. Вада тут паднялася на 60 сантыметраў. А ў некаторых рэгіёнах - на два з паловай метры. На ўзбярэжжа абрынуліся хвалі вышынёй да 4,5 метра.

З сярэдзіны тыдня ўлады Фларыды пераконвалі жыхароў эвакуіравацца. Але многія засталіся дома або чакалі стыхію на вуліцы. І зараз у сацсетках карыстальнікі публікуюць кадры, дзе вецер прыгінае пальмы да зямлі. Сёрферы вырашылі выкарыстаць моманты і злавіць самыя экстрэмальныя хвалі, якія могуць апынуцца смяротна небяспечнымі. Ёсць смельчакі, якія знялі на відэа вышыню ўздыму вады ў жылых дамах.