Ураган Гансала дасягнуў Бермудскіх астравоў

18 октября 2014

Ён можа стаць прычынай узнікнення хваль вышынёй да 3 метраў і выклікаць сур'ёзныя затапленні. Зараз на астравах ідуць праліўныя дажджы. Хуткасць парываў ветру ў эпіцэнтры дасягае 185 кіламетраў за гадзіну. Улады рэкамендавалі жыхарам пакінуць нізіны. Напярэдадні на астравах закрылі школы. Не працаваў міжнародны аэрапорт у Гамільтане.