Ураган "Эрыка" лютуе ў Карыбскім басейне

29 августа 2015

Галоўная міжнародная навіна - ураган "Эрыка". Ён зараз лютуе ў Карыбскім басейне. Паводле інфармацыі, якая паступае, толькі ў Дамініцы загінулі як мінімум 35 чалавек. Дзясяткі прапалі без вестак. У гэтыя хвіліны ўраган рухаецца ў кірунку Кубы, Багамскіх астравоў і ЗША. 10 гадоў таму Злучаныя Штаты адчулі на сабе зруйнавальны ўдар урагану "Катрына". У пятніцу ў штаце Фларыда ў сувязі з неспрыяльнымі пагоднымі ўмовамі было аб’яўлена надзвычайнае становішча. Расказвае Аляксандра Пінчук (відэа).