Памёр рэп-выканаўца, Кірыл Талмацкі, вядомы публіцы як Дэцл

3 февраля 2019

Сумная навіна прыйшла з Расіі. Памёр рэп-выканаўца, Кірыл Талмацкі, вядомы публіцы як Дэцл. Гэта паведаміў у Facebook яго бацька і прадзюсар. У спевака спынілася сэрца. Пасля выступлення ў Іжэўску Кірыл прыйшоў у грымёрку, дзе яму стала дрэнна. Музыканту было 35 гадоў. У яго дыскаграфіі 8 студыйных альбомаў. Дэцл выканаў такія хіты, як "Вечарынка", "Слёзы", "Ліст" і "Для цябе".