На Украіне бушуе непагадзь

6 октября 2017

З-за шторму "Ксаўе" без святла засталіся амаль 200 населеных пунктаў. У сямі абласцях краіны хуткасць ветру дасягала 30-ці метраў за секунду. Адзначаецца, што ў некаторых раёнах упалі некалькі дзясяткаў дрэў. Пашкоджаны жылыя дамы і аўтамабілі. У аднаўленні электразабеспячэння задзейнічаны брыгады абласных энергакампаній.