Прэзідэнт наведаў мінскі атрад міліцыі асаблівага прызначэння

31 декабря 2020
Прэзідэнт Беларусі наведаў напярэдадні мінскі атрад міліцыі асаблівага прызначэння. У тым ліку і гэтыя байцы неслі сваю вахту апошнія паўгода.

Абавязак, гонар і сумленне

На вуліцах сталіцы: штодзённая праца, якая не дапусціла хаосу і грамадзянскага супрацьстаяння. Прэзідэнт адзначыў, Беларусь не стала ў шэраг дзяржаў, якія пайшлі па шляху каляровых рэвалюцый і незаконнай змены дзяржаўнага курсу. Прыкладаў таго, што цэлыя народы паддаюцца знешняму ціску, шмат, але супрацьстаяць эканамічным санкцыям, палітычным правакацыям і інфармацыйнай вайне - лёс моцных.

Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды

Прэзідэнт таксама ўручыў дзяржузнагароды супрацоўнікам праваахоўных органаў і вайскоўцам. Адзначаны дзясяткі байцоў. Гэта падзяка за мужнасць і стойкасць, за вернасць прысязе і народу. 

У будынку штаба прэзідэнт наведаў пакой баявой славы атрада. Тут - уся гісторыя фарміравання падраздзялення. На памяць аб сустрэчы застаўся запіс у Кнізе ганаровых гасцей.