Украінская ўлада гатовая весці мірны дыялог з апалчэнцамі на ўсходзе краіны

8 мая 2014
Украінская ўлада гатовая весці мірны дыялог з апалчэнцамі на ўсходзе краіны, каб урэгуляваць крызіс і пазбегнуць новых ахвяр. Гэта заявіла намеснік сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Вікторыя Сюмар. Ад вайны ўсе стаміліся: і сілавікі, і мірныя грамадзяне Украіны. Таму там, дзе можна ўрэгуляваць шляхам дыялогу, украінская ўлада гатова гэта рабіць, - падкрэсліла яна. Раней у МЗС краіны таксама заявілі, што кіеўскія ўлады гатовыя да дыялогу з прадстаўнікамі рэгіёнаў і грамадскасці на ўсходзе краіны. Напярэдадні выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Украіны перадаў у АБСЕ распрацаваны ўладамі варыянт дарожнай карты па ўрэгуляванні сітуацыі. Аб гэтым, у прыватнасці, паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк.