Украіна ўвяла рэжым надзвычайнай сітуацыі ў энергетыцы

15 февраля 2017

Як стала вядома амаль гадзіну таму, Украіна ўвяла рэжым надзвычайнай сітуацыі ў энергетыцы ў сувязі з дэфіцытам паставак вугалю з Данбаса. А гэта траціна электрычнасці Украіны і цяпло ў некаторых гарадах. Адпаведнае рашэнне прыняў сёння Кабінет міністраў краіны падчас экстраннага пасяджэння. Прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман заявіў, што ўвядзенне рэжыму надзвычайнай сітуацыі ў энергетычнай галіне стала вымушанай неабходнасцю.