Украіна ўваходзіць у сур'ёзны палітычны крызіс

4 февраля 2016
Так адрэагаваў старшыня Вярхоўнай рады Уладзімір Гройсман на рашэнне міністра эконамразвіцця і гандлю Айвараса Абрамавічуса пайсці ў адстаўку. Нагадаем, пра гэта міністр аб'явіў напярэдадні з-за "рэзкай актывізацыі блакіроўкі любых сістэмных і важных рэформ". Ён заявіў, што "не хоча быць марыянеткай у руках уладаў" і абвінаваціў намесніка кіраўніка фракцыі "Блок Пятра Парашэнкі" Ігара Кананенку ў націску на яго міністэрства. У адстаўку следам за Абрамавічусам падалі таксама тры яго намеснікі. Між тым, фракцыя Парашэнкі адмовілася разглядаць адстаўку Абрамавічуса да разгляду пытання адстаўкі ўсяго Кабміна.