Украіна з сённяшняга дня спыняе імпарт электраэнергіі з Расіі

13 ноября 2015

Паводле слоў прадстаўніка кампаніі "Укрэнерга" Зіновія Буцько, надалей Украіна гатовая забяспечваць запатрабаванні краіны ў электрычнасці за кошт уласных энергетычных магутнасцяў.

Паралельна ва Украіне праходзіць узгадненне з МВФ пытанняў магчымасці паніжэння тарыфаў на газ для насельніцтва. Як вядома, на будучы год, паводле абавязацельстваў украінскага ўрада перад МВФ, запланаваная чарговая хваля павышэння тарыфаў. У 2017-м іх плануецца давесці да рыначнага ўзроўню.