Украіна выкарыстае крэдыт ад МВФ для разліку з даўгамі за газ

1 августа 2015

Аб гэтым заявіў віцэ-прэм'ер-міністр краіны Генадзь Зубко. Нагадаем, напярэдадні Міжнародны валютны фонд адобрыў выдзяленне Кіеву мільярда 700 мільёнаў долараў. Агульны ж аб'ём фінансавання, паводле пашыранай праграмы, 17,5 мільярдаў. Таксама стала вядома, што краіна не зможа забяспечыць насельніцтва цяплом гэтай зімой. У бюджэце няма сродкаў на закуп вугля і газу, заявіў прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк. А найбуйнейшая ўкраінская кампанія "Укрнафта" ўсё па той жа прычыне прыстрашыла згарнуць здабычу нафты і "блакітнага паліва".