Украіна рыхтуецца да пазачарговых парламенцкіх выбараў

23 сентября 2014

Яны прызначаныя на 26 кастрычніка. У ЦВК зарэгістравана ўжо каля 700 кандыдатаў. Паралельна Кіеў прапанаваў правесці мясцовыя выбары на Данбасе ў пачатку лістапада з мэтай дэцэнтралізацыі ўлады ў дзяржаве. Прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік маюць намер арганізаваць на падкантрольных тэрыторыях уласнае галасаванне.
Нагадаем, 16 верасня Вярхоўная рада Украіны на закрытым пасяджэнні прыняла закон аб асаблівым статусе некаторых раёнаў Данбаса. Паводле яго, на частцы тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей уводзіцца асаблівы парадак кіравання тэрмінам на тры гады.